У Полацкім раёне скралі лесавоз — і вывезлі ў Расію

Раніцай 23 кастрычніка ў міліцыю заявілі пра крадзеж лесавоза з тэрыторыі склада ў Полацкім раёне.

24.10.2021 / 10:17

Выкрадальнікі папярэдне перарэзалі драты камер назірання на складзе. Аднак гэта не перашкодзіла аператыўна ўстанавіць месцазнаходжання лесавоза.

Транспартны сродак выявілі на тэрыторыі Расіі. Мясцовая паліцыя канфіскавала лесавоз.

Распачатая крымінальная справа па ч. 4 арт. 205 — крадзеж, учынены ў асабліва буйным памеры, паведамляе Следчы камітэт.

Nashaniva.com