Памерла археолаг Вольга Ляўко
Учора памерла археолаг, гісторык Вольга Ляўко. яна пражыла 74 гады
27.10.2021 / 08:36
Вольга Ляўко нарадзілася ў Капыльскім раёне і з 1970 года працавала ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук.
Вывучала гісторыю Віцебскай зямлі, матэрыяльную культуру XIV—XVIII стст. Даследавала старажытныя беларускія гарады (Віцебск, Орша, Гарадок, Талачын, Копысь), замкі (Езярышча, Смальяны, Шклоў), Куцеінскі (Орша) і Святадухаўскі (Віцебск) манастыры, гарадзішчы, курганныя могільнікі, селішчы паўночна-ўсходняй Беларусі эпохі жалеза і сярэднявечча. З 2015 года праводзіла раскопкі на археалагічным комплексе Кардон.