«Яна моцна вырасла»: Аляксей Венядзіктаў пра інтэрв'ю з Ціханоўскай

Галоўны рэдактар «Эхо Москвы» пракаментаваў інтэрв'ю, якое ўзяў у Святланы Ціханоўскай.

27.10.2021 / 14:43

«Яна моцна вырасла. Гэта маё першае інтэрв'ю з Ціханоўскай. Але я сачыў за ёй: глядзеў яе апошнія інтэрв'ю за год, калі рыхтаваўся. Зразумела, што чалавек спачатку трапіў выпадкова ў гэты замес. І адзін час яна казала такімі блокамі < … > прыгатаванымі. Таму мне трэба было яе выбіць з гэтых нарыхтовак стылістычна, і яна пару разоў гэта заўважыла і сказала: «Навошта вы мяне заганяеце ў кут»?

Я не збіраўся заганяць яе ў кут, а проста спрабаваў памяняць яе стыль прамовы, каб слухачы слухалі яе, а не нарыхтоўкі, якія рабіў яе штаб, дарадцы і гэтак далей. Па-мойму, атрымалася. І ў гэтым сэнсе яна вельмі добра рэагуе. Яна вельмі жывая ў сэнсе рэакцыі, а не такі заведзены бюракрат. Мне здаецца, што яна прагрэсуе».

«Пакуль асцерагаюся ехаць у Расію» — Ціханоўская дала інтэрв'ю радыёстанцыі «Эхо Москвы»

Nashaniva.com