У Мінску тралейбус урэзаўся ў асвятляльную мачту, пацярпелі два пасажыры

У Мінску тралейбус урэзаўся ў асвятляльную мачту.

29.10.2021 / 23:04

Паводле папярэдняй інфармацыі, сёння каля 19.20 кіроўца тралейбуса маршруту №61, рухаючыся па вул. Русіянава ў напрамку вул. Нікіфарава, каля дома №3 наехаў на асвятляльную мачту. У выніку ДТЗ траўмы атрымалі 2 пасажыры тралейбуса. Іх даставілі ва ўстанову аховы здароўя для агляду.

Nashaniva.com