В продажу поступил «Каляндар-слоўнік на кожны дзень «Лёгкая мова» на 2022 год»

На 365 адрыўных лістках календара — штодзень новае беларускае слова, яго пераклад і малюнак.

04.11.2021 / 12:46

Каляндар надрукаваны на якаснай паперы. У камплекце — скрынка-ўпакоўка, падстаўка і два магніцікі для прымацавання на халадзільніку асобных старонак. Каляндар выйшаў у мінскім выдавецтве «Данарыт», паведамляюць naviny.online.

У крамах навінка каштуе нямала: амаль 45 рублёў. На старонцы ў інстаграм можна замовіць крыху танней — за 38 рублёў.