Літва ўвяла надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю

Сейм Літвы падтрымаў прапанову ўрада аб увядзенні надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю праз узмацненне «шантажу мігрантамі».

09.11.2021 / 19:17

Надзвычайнае становішча пачне дзейнічаць з 10 лістапада і ўведзенае на адзін месяц.

Раніцай Кабмін пагадзіўся з неабходнасцю ўвядзення надзвычайнага становішча ў прыгранічных з Беларуссю раёнах. Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што падтрымлівае такое рашэнне і заклікаў дэпутатаў прагаласаваць за яго. Ён таксама адзначыў, што гэты крок мінімальна паўплывае на правы і свабоды літоўцаў, якія пражываюць у памежнай зоне.

Яшчэ з канца ліпеня, з першым абвастрэннем міграцыйнага шантажу, у Літве была абвешчаная экстрэмальная сітуацыя дзяржаўнага маштабу.

Nashaniva.com