З пачатку года цэны на прадукты выраслі на 9 працэнтаў

За 10 месяцаў гэтага года (са студзеня 2021-га) рост цэн на прадукты склаў 9,3%, нехарчовыя тавары 9,1%, а платныя паслугі 6,3% адпаведна, паведамляе Белстат.

10.11.2021 / 16:26

За 12 месяцаў, з кастрычніка 2020 года, рост цэн на прадукты склаў 12,1%, нехарчовыя — 10%, а платныя паслугі — на 8,6%.

У цэлым інфляцыя за студзень-кастрычнік склала 8,5%.

У кастрычніку прадукты падаражэлі на 1,4%, нехарчовыя тавары на 0,6%, а платныя паслугі — на 0,4%.

У цэлым месячная інфляцыя ў мінулым месяцы склала 0,9%.

Nashaniva.com