Сёння — снег і галалёдзіца. У Мінску шмат ДТЗ

У сувязі з гэтым ДАІ просіць усіх удзельнікаў дарожнага руху быць уважлівымі і асцярожнымі.

16.11.2021 / 08:47

У сувязі са складанымі ўмовамі надвор’я ў Мінску здарылася некалькі сур’ёзных ДТЗ, з-за якіх утварыліся заторыНа перакрыжаванні праспекта Дзяржынскага з вуліцай Алібегава адбылося сур’ёзнае ДТЗ — легкавік ўрэзаўся ў слуп (на фота).

На перасячэнні МКАД і вуліцы Прытыцкага ў выніку ДТЗ аўто перакулілася.

На вуліцы Аранскай адбылася масавая аварыя, якая ўскладняе рух па Партызанскім праспекце і вуліцы Ванеева.

Таксама паведамляецца пра ДТЗ на рагу Кальварыйскай і Дамашэўскай.

***

Ва ўмовах недастатковай бачнасці дарогі рэкамендуецца рухацца з уключаным блізкім святлом фар ці дзённымі хадавымі агнямі, а таксама не дапускаць рэзкіх рухаў падчас язду і тармажэння. Пешаходам трэба быць больш уважлівымі падчас пераходу праезнай часткі.

Nashaniva.com