Мінздароўя: За суткі 1754 выпадкі каранавіруса

Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксавана 1754 выпадкі выпадкі каранавіруса, а выпісаны 1961 пацыент.

16.11.2021 / 13:27

Учора паведамлялася пра 1793 выпадкі, пазаўчора пра 1910 выпадкаў.

З пачатку пандэміі зарэгістраваны 631 025 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 611 204.

За мінулыя суткі памерлі 14 чалавек (за ўвесь час 4 875), выканана 8 157 тэстаў.

Nashaniva.com