Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі па тэлефоне сітуацыю на беларуска-польскай мяжы

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сёння абмеркавалі па тэлефоне бягучыя падзеі.

16.11.2021 / 13:54

Пул першага паведамляе, што былі абмеркаваныя наступныя падзеі:

— сітуацыя на беларуска-польскай мяжы і сумесныя дзеянні па абароне межаў Саюзнай дзяржавы;

— сітуацыя ва Украіне і пазапланавыя вучэнні Украіны і ЗША каля граніц Расіі і ў Чорным моры;

— Пуцін праінфармаваў беларускага калегу аб сітуацыі ў Чорным моры ў цэлым;

— Лукашэнка паінфармаваў Пуціна аб тэлефоннай размове з Меркель.

Таксама быў абмеркаваны графік будучых кантактаў.