Развітанне з Сяргеем Філімонавым пройдзе ў пятніцу

Цырымонія развітання з тэлевядучым Сяргеем Філімонавым пачнецца заўтра, 19 лістапада, у 11.30 у рытуальнай залі крэматорыя Паўночных могілак.

18.11.2021 / 13:39

Пра гэта паведаміў менеджар культуры Сяргей Будкін у сваім фэйсбуку.

Вядомы вядучы Сяргей Філімонаў памёр ва ўзросце 62 гадоў учора.

Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў