Дудар Зміцер Шыманскі, асуджаны на 3 гады «хіміі» за ўдзел у маршы, здолеў пакінуць Беларусь

Тры тыдні таму музыканта асудзілі на 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»). Яго абвінавачвалі па арт. 342 КК (арганізацыя і ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) за гранне на дудзе на маршы 16 жніўня 2020 года.

20.11.2021 / 21:44

Зміцер быў затрыманы разам з музыкамі гурта Irdorath і знаходзіўся за кратамі з 2 жніўня. Праваабаронцы прызналі Шыманскага палітычным зняволеным.

Сёння Беларуская рада культуры паведаміла, што музыка ўжо за межамі Беларусі, у Варшаве. 

Nashaniva.com