«Беларускія ўлады дапамагаюць у вырашэнні праблем». У лагер мігрантаў прыбылі прадстаўнікі СААЗ

У Беларусь прыбыла дэлегацыя СААЗ, каб вывучыць сітуацыю з мігрантамі. Дырэктар па супрацьдзеянні надзвычайным сітуацыям Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Джэральд Рокеншаўб наведаў лагер мігрантаў, які арганізаваны ў лагістычным цэнтры.

21.11.2021 / 13:53

«Уцекачы скардзіліся на здароўе, у некаторых ёсць хранічныя захворванні. Беларускія ўлады дапамагаюць у вырашэнні гэтых праблем. Мы, як прадстаўнікі СААЗ, уступаем у дыялог і даведаемся, што неабходна зрабіць, чым мы можам дапамагчы са свайго боку», — цытуе яго словы прэс-служба СААЗ.

Ён сказаў, што прадстаўнікі місіі разглядаюць варыянты дапамогі людзям, якія падвергліся ўздзеянню слёзатачывага газу.

Заўтра ў Беларусь прыбудзе дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Ханс Клюге.

Nashaniva.com