У ЗША аўтамабіль урэзаўся ў калядны парад. 23 чалавекі, у тым ліку 12 дзяцей — у бальніцы

Некалькі чалавек загінулі, у тым ліку 11 дарослых і 12 дзяцей аказаліся ў бальніцы, калі пазадарожнік урэзаўся ў Калядны парад. Здарэнне адбылося ў горадзе Уокешы, што ў штаце Вісконсін

22.11.2021 / 08:11

Па словах афіцыйных асоб, кіроўца пранёсся міма паліцэйскіх і ўрэзаўся ў групу людзей, якія маршыравалі на калядным парадзе ў Вісконсіне ў нядзелю, загінулі некалькі чалавек, больш за два дзясяткі параненыя, у тым ліку дзеці, паведамляе NY Post.

Па словах начальніка пажарнай аховы Уокешы Стыва Говарда, у выніку 11 дарослых і 12 дзяцей атрымалі раненні падчас штогадовага святкавання.

We are almost to Waukesha where a holiday parade abruptly ended in tragedy. More to come @fox6now https://t.co/n8PBpyE6G8

— Sam Kraemer (@SamKraemerTV) November 21, 2021

Па словах начальніка паліцыі Дэніэла Томпсана, кіроўца пад вартай, і паліцыя не выключыла, што ў якасці матыву можа быць тэрарызм.

Nashaniva.com