Роўна два гады таму ў Вільні ўрачыста перапахавалі Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года ФОТЫ

Роўна два гады таму, 22 лістапада 2019 года, тысячы беларусаў узялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі пахавання Кастуся Каліноўскага і двух дзясяткаў паўстанцаў 1863 года ў Вільні

22.11.2021 / 15:34

Вуліцамі сталіцы Літвы прайшло грандыёзнае шэсце пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Прычым нашых сцягоў было ў разы больш, чым літоўскіх ці польскіх.

Каліноўскі паяднаў у калоне людзей розных палітычных поглядаў. Хрысціянскія дэмакраты і лібералы, нацыяналісты і сацыялісты, вернікі і атэісты ішлі разам.

Развітанне адбылося ў Кафедральным саборы-базіліцы Св. Станіслава і Св. Уладзіслава ў цэнтры Вільні. Пасля працэсія рушыла да могілак Росы. Па дарозе спыніліся каля Вострай Брамы, дзе адбылася малітва.

Nashaniva.com