Літва накіравала Мінску ноту пратэсту з нагоды меркаванага пуску другога блока БелАЭС

Улады Літвы накіравалі Беларусі ноту пратэсту ў сувязі з запланаваным на канец года фізічным пускам другога блока Беларускай АЭС. У аўторак нота ўручаная прадстаўніку пасольства Беларусі ў Літве, піша ТАСС.

23.11.2021 / 16:43

«З пачаткам эксплуатацыі другога блока БелАЭС пагрозы ў сферы ядзернай бяспекі і аховы прыроды для Літвы і іншых краін рэгіёна ўзрастуць удвая, таму патрабуем, каб Беларусь устрымалася ад гэтага безадказнага і рашэння, якое павялічвае небяспеку», — прыводзіцца ў паведамленні тэкст дакумента.

Адначасова Вільня запатрабавала спыніць працу першага блока БелАЭС да таго часу, «пакуль не будуць улічаныя ўсе патрабаванні ядзернай бяспекі».

Nashaniva.com