У Мінску аўтамабіль хуткай дапамогі насмерць збіў мужчыну на пешаходным пераходзе

26 лістапада ў Мінску на вуліцы Даўгабродскай 51-гадовы кіроўца аўтамабіля хуткай дапамогі збіў 73-гадовага мужчыну, які ў гэты момант пераходзіў дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, паведамляе Следчы камітэт.

26.11.2021 / 21:04

Пешаход памёр на месцы.

На месцы здарэння працуюць следчыя і спецыялісты.

Nashaniva.com