У Брэсце пачалі судзіць 11-ю групу па «карагоднай справе». Па ёй ужо асудзілі больш за сто чалавек

Чарговую частку «карагоднай справы» пачалі разглядаць у Маскоўскім судзе Брэста 1 снежня. На лаве падсудных гэтым разам знаходзіцца 12 чалавек.

01.12.2021 / 13:52

Спіс абвінавачаных:

Як паведамляюць брэсцкія праваабаронцы, абвінавачаны Міхаіл Любчук не з’явіўся ў суд — яго абвясцілі ў вышук. Але ў гэтай групе вырашылі судзіць 23-гадовага палітвязня Віктара Кухарчука, які ўтрымліваецца ў СІЗА Брэста з 8 кастрычніка, піша «Радыё Свабода».

Іх, як і іншых фігурантаў, вінавацяць у «грубым парушэнні грамадскага парадку» (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі).

Справу разглядае суддзя Тацяна Лаўранюк.

«Карагодная справа» у Брэсце — адзін з самых буйных палітычных працэсаў за апошнія паўтара года ў Беларусі. Раней прыгаворы па гэтай справе атрымалі ўжо 102 асобы. Падзеі, за якія завялі справу, адбыліся 13 верасня 2020 года. Людзі на скрыжаванні вуліц вадзілі вялікі карагод пад музыку, спявалі і танцавалі. Удзельнікі кажуць пра характар тых падзей як «атмасферу свята». Паводле гэтай справы пераважна асуджаюць да «хіміі» і «хатняй хіміі», але таксама ёсць асуджаныя і да калоніі. 

Nashaniva.com