Двух іракцаў знайшлі пад прычэпам грузавіка ў порце Хельсінкі. Яны дабраліся з Беларусі

Памежны патруль з сабакам 30 лістапада выявіў у порце Хельсінкі двух іракцаў, якія хаваліся на восях прычэпа грузавіка. Грузавік прыбыў на пароме з Таліна, паведамляе Yle.fi.

01.12.2021 / 14:24

Rajavartiolaitos

Мужчыны змерзлі, але ніякіх траўмаў у іх не было выяўлена.

Фінскія памежнікі зазначаюць, што схованка была небяспечнай для жыцця, асабліва калі б грузавік разагнаўся да максімальнай хуткасці.

У мужчын не было дакументаў, якія дазваляюць ім уезд у краіну. Мяркуецца, што яны патрапілі ў шэнгенскую зону з Беларусі.

Па словах старшага следчага Пагранслужбы Юха Сіланпяя, гэты выпадак з'яўляецца унікальным для Фінляндыі. Ён адзначае, што падобных спробаў раней не было выяўлена.

Nashaniva.com