Пуцін хоча ад НАТА гарантый, што Украіна і Грузія не ўступяць у альянс

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін хоча пачаць прадметныя перамовы аб дасягненні юрыдычных гарантый нерасшырэння NATO на ўсход, паведамляе РБК.

01.12.2021 / 19:25

Паводле яго слоў, Расія мае намер дамагацца «надзейных і доўгатэрміновых гарантый бяспекі» і ў перамовах з ЗША і іх саюзнікамі будзе «настойваць на выпрацоўцы канкрэтных дамоўленасцяў, якія выключаюць любыя прасоўванні НАТА на ўсход».

Ён падкрэсліў, што Маскве патрэбныя менавіта юрыдычныя гарантыі, таму што заходнія краіны не выканалі ўзятыя на сябе вусныя абавязацельствы.

Раней генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заяўляў, што Расія не мае права ўмешвацца ў еўраатлантычны шлях Украіны.

Nashaniva.com