ЗША, Канада і Брытанія ўвялі новыя санкцыі супраць Беларусі

Злучаныя Штаты ўвялі новыя санкцыі супраць Беларусі, паведамляецца на сайце Мінфіна ЗША.

02.12.2021 / 18:28

Абмежаванні закранулі 20 чалавек, 12 арганізацый і тры самалёты.

Таксама ў санкцыйны спіс трапілі кіраўнік Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо, намеснік міністра МУС Дзмітрый Карзюк, Дзяніс Чамаданаў, муж былой прэс-сакратаркі МУС Вольгі Чамаданавай, начальнік ГУБАЗіК Андрэй Паршын, яго намеснік Міхаіл Бедункевіч, а таксама член Савета Рэспублікі Дзмітрый Баскаў і Дзмітрый Лукашэнка, старшыня савета Прэзідэнцкага спартыўнага клуба і член НАК.

Пра санкцыі супраць Беларусі таксама абвясцілі Вялікабрытанія і Канада.

У брытанскім санкцыйным спісе — «Беларуськалій», а таксама супрацоўнікі дзяржаўных СМІ Рыгор Азаронак, Людміла Гладкая і пракурор Аліна Касьянчык, кіраўнік ГУБАЗіК Андрэй Паршын, суддзя Наталля Бугук. Таксама туды патрапілі Мукавозчык, Крывашэеў і Азаронак.

Nashaniva.com