ЕС прыняў пяты пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам

Рада ЕС зацвердзіла ў чацвер пяты пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам на мяжы. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай у панядзелак заяве Рады ЕС.

02.12.2021 / 18:34

«Рада ЕС зацвердзіла пяты пакет індывідуальных забаронных мер супраць фізічных і юрыдычных асоб у сувязі з гібрыднымі дзеяннямі Беларусі па выкарыстанні мігрантаў для аказання ціску на дзяржавы Еўрасаюза, — гаворыцца ў заяве. — Санкцыі ўступяць у сілу з моманту публікацыі ў «Афіцыйным часопісе ЕС» у чацвер».

Вось спіс з 17 чалавек і 11 кампаній:

У сераду чарговы блок санкцый ухвалілі пастаянныя прадстаўнікі 27 краін Еўрасаюза. На гэты момант у чорны спіс ЕС у дачыненні да Беларусі ўключылі 166 фізічных асоб і 15 арганізацый.

ЗША, Канада і Брытанія таксама ўвялі новыя санкцыі супраць Беларусі. 

Nashaniva.com