Пятнічны рэйс з Мінска ў Багдад адменены

Праўда, запланаваны рэйс на суботу.

03.12.2021 / 09:49

Пятнічны вывазны рэйс для мігрантаў з Мінска ў Багдад адменены, паведамляе Нацыянальны аэрапорт

Затое на заўтра ў раскладзе мінскага аэрапорта значыцца рэйс у курдскі Эрбіль (на поўначы Ірака).

Папярэднімі рэйсамі ў Ірак вывезлі каля 2200 мігрантаў, у тым ліку ўчорашнім рэйсам — больш за 400.

Nashaniva.com