Сёння ў католікаў — Святы Мікалай. Пачынаюцца калядныя святы

6 снежня каталікі абодвух абрадаў ушаноўваюць памяць святога Мікалая, біскупа Мірлікійскага. Праваслаўны свет, які трымаецца новаюліянскага календара (Балгарыя, Грэцыя, Канстанцінопаль, Кіпр, Крыт, Румынія, ЗША) таксама адзначаюць святога Мікалая сёння.

06.12.2021 / 11:20

Праваслаўныя, што карыстаюцца юліянскім календаром, ушаноўваюць яго 19 снежня.

Помнік святому Мікалаю ў Дэмрэ (Міра), Турцыя. Фота: (CC) Simm / Wikipedia

Гэта адзін з найбольш шанаваных хрысціянскіх святых. Пра жыццё святога Мікалая вядома няшмат. будучы святы доўгія гады быў біскупам у Мірах, правінцыя Лікія, у Малой Азіі. Браў удзел у Першым Сусветным Саборы (325 г.) у Нікеі. Памёр каля 345 года.

Усё сваё жыццё прысвяціў справе міласэрнасці. Таямніца яго вялікага культу сярод хрысьціян у тым, што ён для ўсіх стаў сімвалам ахвярнай любові да бліжняга і спачувальнай міласэрнасці. Яго называюць Цудатворцам.

Лічыцца, што менавіта святы Мікалай (у ЗША ды іншых заходніх краінах ён стаў правобразам Санта-Клаўса) прыносіць падарункі на Каляды.

Nashaniva.com