Пад Калінкавічамі сутыкнуліся легкавік і трактар, загінулі два чалавекі

Здарэнне адбылося сёння каля 12:00 на 136 км аўтадарогі Бабруйск — Мазыр — мяжа Украіны.

06.12.2021 / 16:26

28-гадовы кіроўца «Форда» сутыкнуўся з трактарам, што ехаў у спадарожным напрамку, паведамляе МУС.

І кіроўца, і 25-гадовы пасажыр легкавіка загінулі, а 51-гадовы трактарыст шпіталізаваны.

Nashaniva.com