Папа Рымскі паведаміў аб падрыхтоўцы сустрэчы з патрыярхам Кірылам

Папа Рымскі Францішак гатовы прыехаць у Расію для сустрэчы з патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, бакі вызначацца з датай на гэтым тыдні, перадае Reuters.

06.12.2021 / 17:08

«Я гатовы адправіцца ў Маскву для дыялогу з братам», — паведаміў ён.

Францішак адзначыў, што Рым на гэтым тыдні наведае высокапастаўлены прадстаўнік РПЦ, падчас візіту якога будзе прынятае рашэнне аб месцы і даце сустрэчы з Кірылам.

Nashaniva.com