Камісія пры Савеце Міністраў дазволіла павысіць цэны на запалкі. Але ёсць адзін нюанс

Камісія па пытаннях дзяржрэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце Міністраў узгадніла павышэнне цэн на запалкі.

07.12.2021 / 19:48

Юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам дазволілі падняць цэны на 9% у параўнанні з цэнамі на 28 лютага 2021 года.

Але ёсць дылема: карабок запалак каштуе 5 капеек. Падняць цану да 6 капеек будзе немагчыма, бо гэта павышэнне ажно на 20%.

Nashaniva.com