Пуцін і Байдэн дзве гадзіны гаварылі па відэасувязі

Перамовы прэзідэнтаў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Джо Байдэна завяршыліся, яны доўжыліся дзве гадзіны.

07.12.2021 / 20:37

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў паведамляў, што Пуцін і Байдэн абмяркуюць двухбаковыя адносіны паміж Масквой і Вашынгтонам, якія знаходзяцца ў жаласным стане. Па яго словах, палітыкі таксама закрануць тэмы напружанасці вакол Украіны.

Сустрэча праходзіла па спецыяльным канале відэасувязі. У Крамлі расказалі, што гэтая лінія была створаная яшчэ пры папярэдніх адміністрацыях, аднак сёння выкарыстоўваецца ў першы раз. Журналістам паказалі першыя кадры размовы палітыкаў, аднак далей сустрэча праходзіла ў закрытым фармаце.

Пуцін выйшаў на сувязь з амерыканскім прэзідэнтам са сваёй рэзідэнцыі ў Сочы.

Nashaniva.com