Беларусь уводзіць ліцэнзаванне імпарту з Украіны туалетнай паперы, кандытаркі, піва і іншых тавараў

Паведамляецца, што ліцэнзаванне ўводзіцца ў сувязі «з сістэматычным парушэннем Украінай прынцыпаў свабоднага гандлю» і распаўсюджваецца на асобныя тавары, аналагі якіх вырабляюцца ў Беларусі.

08.12.2021 / 20:38

Пад ліцэнзаванне трапілі ДСП і ДВП, шпалеры, папера туалетная, мэбля, а таксама асобныя віды кардоннай і папяровай упакоўкі. З харчовай прамысловасці — кандытарскія вырабы, шакалад, печыва і піва.

Адметна, што такое рашэнне беларускага боку адбылося адразу пасля таго, як Украіна адмяніла пошліны на беларускі аўтапрам. Украінская Міжведамасная камісія па міжнародным гандлі адмяніла сваё рашэнне ад 16 красавіка 2021 года, згодна з якім імпарт з Беларусі аўтобусаў, грузавых і спецыяльных аўтамабіляў быў абкладзены ахоўнай пошлінай у 35%.

Nashaniva.com