У каледжы сферы абслугоўвання распылілі газ: пацярпела сем падлеткаў

Сёння ўдзень у Мінскім дзяржаўным каледжы сферы абслугоўвання распылілі газ. Пацярпела сем падлеткаў. Усе сямёра дастаўленыя ў розныя клінікі горада, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.

10.12.2021 / 16:05

Пяцёра дзяўчат шпіталізаваныя ў БХМД, 3-ю і 4-ю дзіцячыя бальніцы, двое адпушчаныя дадому. Стан дзяцей задавальняючы.

Паводле папярэдніх звестак, быў распылены пярцовы газ.