Глядзіце, якую форму апрануць беларускія спартоўцы на Алімпіядзе ў Пекіне. ФОТА

Учора Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі святкаваў 30-годдзе з моманту заснавання. Напрыканцы мерапрыемства НАК паказаў форму беларускіх спартоўцаў для XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне.

11.12.2021 / 12:42

Спартсмены будуць выступаць у бела-блакітна-сіняй форме ад брэнда TEAM BY.

На элементах формы ёсць лагатып IROS. НАК тлумачыць: назва пайшла ад імя старажытнагрэчаскага бога шчаслівага моманту Кайраса.

Дарэчы, на святкаванні прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ўручыў кіраўніцтву НАК, у прыватнасці Віктару Лукашэнку, ганаровую грамату Савета Міністраў «за значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы фізічнай культуры і спорту».

Nashaniva.com