Менш памерлых і хворых. Міністэрства аховы здароўя назвала афіцыйныя кавідныя лічбы

За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1454 пацыенты з COVID-19, выпісаныя 1977, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

12.12.2021 / 14:59

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 674 723 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 665 432 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 5276 пацыентаў, за суткі — 16.

Nashaniva.com