У свеце зафіксаваная першая смерць ад амікрон-штама

У Брытаніі памёр першы пацыент, які заразіўся амікрон-штамам каранавіруса. Пра яго смерць стала вядома са слоў прэм'ер-міністра краіны Борыса Джонсана.

13.12.2021 / 15:06

Раней не паведамлялася аб смяротных зыходах захворвання, выкліканага заражэннем амікрон-штамам.

Падчас візіту ў цэнтр вакцынацыі недалёка ад Падынгтана ў Заходнім Лондане прэм'ер падкрэсліў, што заражэнне новым варыянтам інфекцыі можа прывесці да шпіталізацыі і да смерці пацыента.

Джонсан заклікаў адмовіцца ад ідэі аб тым, што амікрон-штам — гэта больш лёгкая версія каранавіруса. Ён нагадаў, што інфекцыя распаўсюджваецца з высокай хуткасцю. «Лепшае, што мы можам зрабіць — як мага хутчэй атрымаць бустарныя дозы вакцыны», — заключыў палітык.

Nashaniva.com