У Лагойскім раёне 11-гадовы хлопчык катаўся на цюбінгу і атрымаў траўму галавы

Здарэнне адбылося ў вёсцы Гасцілавічы 8 снежня, паведамляе СК.

13.12.2021 / 16:24

Хлопчык з таварышам пасля школы вырашылі пакатацца на цюбінгу з горкі. Пры спуску цюбінг выслізнуў, школьнік не ўтрымаўся і стукнуўся галавой аб бетонную тратуарную дарожку. Хлопчык страціў прытомнасць. Таварыш дапамог яму падняцца і адвёў дадому.

Прычым дзіця толькі праз некалькі дзён прызналася бацькам, што здарылася. Цяпер хлопчык знаходзіцца на лячэнні ў Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы.

Nashaniva.com