Пуцін заклікае НАТА і ЗША да неадкладнага запуску перамоваў

Неабходна неадкладна правесці перамовы з ЗША і НАТА, каб гарантаваць нераспаўсюджванне альянсу на ўсход, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін свайму фінскаму калегу Саўлі Нііністэ падчас тэлефоннай размовы.

14.12.2021 / 17:57

Пуцін сцвярджае, што ўлады Украіны парушаюць мінскія пагадненні, усё больш відавочна робячы стаўку «на сілавыя метады, у тым ліку выкарыстоўваючы на Данбасе цяжкія ўзбраенні» і ўдарныя беспілотнікі.

У сувязі з гэтым «Уладзімір Пуцін зноў падкрэсліў неабходнасць неадкладнага запуску перамоваў з ЗША і НАТА для выпрацоўкі міжнародна-прававых гарантый бяспекі нашай краіны, якія выключаюць далейшае прасоўванне альянсу на усход і размяшчэнне сістэм зброі, якія пагражаюць Расіі, на тэрыторыі Украіны і іншых сумежных дзяржаў», гаворыцца ў паведамленні.

Nashaniva.com