Пракуратура распачала крымінальную справу за скандаванне «Ганьба» пасля абвяшчэння прысуду Вітольду Ашурку

18 студзеня актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак атрымаў 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Пасля абвяшчэння прысуду прысутныя абурыліся і пачалі скандаваць «Ганьба», «Верым, можам, пераможам». 

15.12.2021 / 21:50

Пазней па гэтай справе некалькі чалавек асудзілі па арт. 23.34. 

Пасля абласная пракуратура распачала крымінальную справу па арт. 339 ч. 2 па гэтым інцыдэнце. Усіх, хто прысутнічаў на працэсе, апытваюць ужо не як сведак, а як падазраваных. Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — да шасці гадоў.

Пра смерць Вітольда Ашурка ў шклоўскай калоніі стала вядома 21 мая.

Nashaniva.com