Мінздароўя: За суткі — 834 выпадкі кавіду

Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксаваныя 834 выпадкі заражэння каранавірусам, а выпісаныя 657 чалавек.

20.12.2021 / 16:27

Учора паведамлялася пра 1456 выпадкаў. Усяго з пачатку пандэміі зарэгістраваныя 685 462 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 677 045 чалавек.

За мінулыя суткі памерлі 14 чалавек (за ўвесь час 5 399), выканана 14 985 тэстаў.

Nashaniva.com