МЗС паведаміла аб нападзе на беларускае пасольства ў Лондане

МЗС Беларусі паведаміла, што вечарам 19 снежня быў здзейснены напад на пасольства Беларусі ў Лондане. «Спачатку групай асоб быў сапсаваны фасад будынка ўстановы, а затым фізічна атакаваныя беларускія дыпламаты, якія прыбылі на месца» — гаворыцца ў паведамленні.

20.12.2021 / 16:42

Аднаму з дыпламатаў былі нанесеныя сур'ёзныя цялесныя пашкоджанні і спатрэбілася тэрміновая медыцынская дапамога.

У бальніцы дыягнаставаны пералом носа, страсенне мозга лёгкай ступені і зламаны зуб.

Паліцыя затрымала частку нападнікаў. Міністэрства заяўляе, што асобы меркавана ўваходзяць у «радыкальную эмігранцкую групоўку «Надзея»»

У МЗС Беларусі выкліканы часовы павераны ў справах Вялікабрытаніі. Яму абвясцілі рашучы пратэст з патрабаваннем расследаваць інцыдэнт.