Польскія спецслужбы паведамілі пра затрыманне ісламскага радыкала, які прыйшоў з Беларусі

Ён трапіў у Польшчу мігранцкім шляхам праз Беларусь.

20.12.2021 / 17:03

Адзін з мігрантаў — грамадзянін Таджыкістана Адыльхон С., паводле высноваў польскага Агенцтва ўнутранай бяспекі, звязаны з так званай «Ісламскай дзяржавай». Як паведаміў на сённяшнім брыфінгу прэс-сакратар міністра — каардынатара польскіх спецслужбаў Станіслаў Жарын, мужчыну ўжо дэпартавалі з Польшчы, піша «Радыё Свабода».

Паводле Жарына, Адыльхон С. перасек мяжу ў красавіку нелегальным шляхам, арганізаваным беларускімі службамі. Яго арыштавалі супрацоўнікі польскай Памежнай варты і адправілі ў цэнтр, што знаходзіцца пад аховай.

Nashaniva.com