Латвія не пусціла 383 тоны нафтапрадуктаў з Беларусі

Службай Мытнага ўпраўлення Латвіі прадухіленая спроба незаконнага ўвозу ў Латвію 383,8 тоны нафтапрадуктаў, што трапляюць пад санкцыі Еўрапейскага саюза.

21.12.2021 / 14:24

«Латвійскія прадпрымальнікі, якія ўдзельнічаюць у ланцугу паставак грузаў, прынялі ўсе неабходныя меры, каб адправіць тавар назад у Беларусь», — паведамляе Delfi.lv.

Мытнае ўпраўленне кантралюе, каб нелегальна не былі ўвезеныя нафтапрадукты і іншыя забароненыя тавары, напрыклад, тавары падвойнага прызначэння, хларыд калію («паташ») і тавары, якія выкарыстоўваюцца пры вытворчасці тытунёвых вырабаў.

У Службе дзярждаходаў адзначылі, што асаблівая ўвага таксама надаецца канкрэтным асобам і арганізацыям з Беларусі.

Nashaniva.com