Заблакаваны сайт баранавіцкага выдання Intex-Press

Рэдакцыя выдання паведаміла, што атрымала копію загаду міністра інфармацыі, у якім гаворыцца, што блакаванне звязанае з «парушэннем заканадаўства аб СМІ ў частцы размяшчэння інфармацыі, распаўсюджванне якой забароненае».

29.12.2021 / 20:54

Раней галоўнага рэдактара выдання Уладзіміра Януковіча аштрафавалі на 20 базавых велічынь за распаўсюд у Intex-Press забароненай інфармацыі.

Затым «Белпошта» выключыла баранавіцкую газету са свайго падпіснога каталога, таксама яе адмовіліся прадаваць у паштовых аддзяленнях.

У ліпені сілавікі прыходзілі з ператрусам у рэдакцыю выдання ў Баранавічах і канфіскавалі тэхніку.

У Беларусі заблакаваны сайт Telegraf.by

Заблакаваны сайт «Вольнае Глыбокае» 

Nashaniva.com