Жанчына хацела зарабіць на біткойнах і страціла амаль 30 тысяч даляраў

У жніўні 35-гадовай жыхарцы Віцебска ў Інстаграме напісаў мужчына. У выніку ён прапанаваў жанчыне зарабляць на крыптавалютнай біржы.

30.12.2021 / 13:39

Ён адправіў ёй спасылку на падроблены сайт, перайшоўшы па якой, пацярпелая спампавала і ўстанавіла праграму.

У далейшым жанчына перавяла на рахунак 28,5 тысячы даляраў ЗША.

У праграме яна ўбачыла, што сума узрасла да 200 тысяч даляраў, і паспрабавала зняць грошы, аднак у яе гэта не атрымалася.

Следчыя ўстанавілі, што зламыснікі, ствараючы бачнасць заробку на біткойнах, самастойна ўводзілі лічбы ў праграму, а пацярпелая, верачы ў свой заробак, уносіла яшчэ большыя сумы.

Nashaniva.com