Кантынгент АДКБ застанецца ў Казахстане «да поўнай стабілізацыі становішча»

09.01.2022 / 17:52

Кантынгент АДКБ застанецца ў Казахстане да поўнай стабілізацыі становішча. Пра гэта падчас брыфінгу паведаміў камандуючы міратворцамі АДКБ Андрэй Сердзюкоў.

«Выкананне задач падраздзяленнямі калектыўных міратворчых сіл будзе працягнутае да поўнай стабілізацыі абстаноўкі», — заявіў ён.

А таксама праінфармаваў аб тым, што калектыўныя сілы АДКБ завяршылі разгортванне на тэрыторыі Казахстана. Паводле яго слоў, у гэты момант вайскоўцы выконваюць задачы па ахове важных дзяржаўных, ваенных і сацыяльных аб'ектаў.

Мінабароны: Беларускія вайскоўцы распачалі ахову важных аб'ектаў у Казахстане

Эксперт Лебядок пра адпраўку войск АДКБ у Казахстан: Беларусь можа ўвязацца ў вайну

Nashaniva.com