Мінздароўя: За суткі 640 выпадкаў кавіду

Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксавана 640 выпадкаў заражэння каранавірусам, а выпісаныя 372 чалавекі.

10.01.2022 / 13:51

Учора паведамлялася пра 577 выпадкаў, пазаўчора — 1184.

Усяго з пачатку пандэміі зарэгістраваны 708 931 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 701 653 пацыенты.

За мінулыя суткі памерлі 12 чалавек (за ўвесь час 5 724), выканана 9 175 тэстаў.

Nashaniva.com