Арцемій Троіцкі паголіцца нагала з-за Лукашэнкі

У пачатку мінулага года расійскі музычны крытык і журналіст абяцаў зрабіць гэта, калі да канца 2021 года Аляксандр Лукашэнка застанецца ва ўладзе ў нашай краіне. І спрэчку прайграў.

11.01.2022 / 20:17

Арцемій Троіцкі. Фота: delfi.lt

11 студзеня ў інтэрв'ю YouTube-каналу «И Грянул Грэм» Троіцкі пацвердзіў свой намер, піша Еўрарадыё.

«Валасоў мне зусім не шкада — новыя адрастуць — а вось змучаную шматгадовым катаваннем Беларусь шкада вельмі», — кажа ён.

Nashaniva.com