Былы прэзідэнт Фінляндыі Ахцісаары паправіўся пасля паўторнага заражэння каранавірусам

84-гадовы Марці Ахцісаары выздаравеў ад каранавіруснай інфекцыі, і яго выпісалі з бальніцы.

15.01.2022 / 18:22

Фота Roni Rekomaa, Lehtikuva

Былы прэзідэнт пачуваецца добра і працягвае рэабілітацыю пасля перанесенай хваробы, паведамляе Yle.fi.

Ахцісаары паўторна заразіўся каранавірусам у снежні, а першы раз захварэў у сакавіку 2020 года.

Ён нарадзіўся ў 1937-м, а прэзідэнтам быў у 1994—2000 гадах. Ахцісаары быў першым прэзідэнтам краіны, абраным падчас прамых выбараў. Дагэтуль кіраўніка краіны абіраў парламент.

Nashaniva.com