Заходнія СМІ: Назарбаеў жывы і вядзе «лютыя перамовы» з Такаевым

Былы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў жывы і вядзе «лютыя перамовы» з цяперашнім лідарам Касым-Жамартам Такаевым аб пераразмеркаванні актываў, распавёў брытанскай The Guardian былы заходні чыноўнік з сувязямі ў Казахстане. Паводле яго дадзеных, барацьба за ўладу ў краіне працягваецца.

17.01.2022 / 18:27

«Перамовы [паміж Назарбаевым і Такаевым] працягваюцца», — заявіў выданню былы дарадца першага прэзідэнта Казахстана Ермухамет Ертысбаеў.

Адна з крыніц The Guardian сцвярджае, што першы прэзідэнт Казахстана зараз знаходзіцца ў Кітаі. Але, па словах Ертысбаева, Назарбаеў ўсё яшчэ знаходзіцца ў краіне. «Відавочна, што эпоха Назарбаева скончылася», — дадаў ён.

Nashaniva.com