У Старобіне знайшлі танкавы снарад

Снарад аказаўся вучэбным і быў хутка абясшкоджаны.

17.01.2022 / 21:46

Фота: esoligorsk.by

Жыхары Старобіна ў Салігорскім раёне сёння звярнуліся ў мясцовую міліцыю з паведамленнем, што імі знойдзены прадмет, які нагадвае заржавелы снарад, паведамляе выданне «Электронны Салігорск».

Знаходка сапраўды аказалася танкавым снарадам і была абясшкоджаная супрацоўнікамі сапёрна-піратэхнічнай службы ўнутраных войскаў. Паведамляецца, што снарад быў вучэбным.

Nashaniva.com