У Валожыне машына ўрэзалася ў слуп, трое пацярпелых

Тры чалавекі атрымалі траўмы пры сутыкненні аўтамабіля са слупом у Валожыне, паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сітуацый.

21.01.2022 / 23:48

Інфармацыю пра аварыю на вуліцы Шчарбіны ратавальнікі атрымалі зранку 21 студзеня. Аказалася, што аўтамабіль сутыкнуўся са слупом вулічнага асвятлення.

Акрамя кіроўцы, у машыне былі дзве пасажыркі. Пацярпелі ўсе. Адну з пасажырак работнікі МНС даставалі з машыны пры дапамозе спецабсталявання. Усе пацярпелыя былі дастаўленыя ў бальніцу.

Nashaniva.com