Мінздароўя: За суткі 1897 выпадкаў кавіду

Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксавана 1897 вывпадкаў заражэння каранавірусам, а выпісаныя 1807 чалавек.

26.01.2022 / 13:04

Учора паведамлялася пра 1403 выпадкі.

Усяго з пачатку пандэміі зарэгістраваныя 732 104 чалавекі са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 724 102.

За мінулыя суткі памерлі 17 чалавек (за ўвесь час 5 976), выкананыя 26 596 тэстаў, паведамляе Мінздароўя.

Nashaniva.com